Мода на вялікую сям'ю, або Дзяцей шмат не бывае

З такім перакананнем выхоўваюць сваіх і прыёмных дзетак жыхары вёсак Дубіца і Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна
Сумна робіцца, калі прыязджаеш у вёску і бачыш там на кожным кроку апусцелыя хаткі, побач з якімі закінутыя сады, агароды... Шчыра кажучы, многія беларускія вёскі, у якіх некалі віравала жыццё і гучаў дзіцячы смех, выміраюць. Але, дзякуй Богу, не ўсе. На днях выпала магчымасць наведаць два ўнікальныя мястэчкі на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей. У Дубіцы ды Гаўрыльчыцах з радасцю назірала супрацьлеглую, на першы погляд, фантастычную для нашага часу карціну. У якую хату ні зазірні — усё шматдзетныя сем'і. Калі Бог не даў сваіх дзетак альбо даў адно ці два дзіцяці, палешукі бяруць прыёмных. Што паказальна, Гаўрыльчыцкі сельсавет — рэкардсмен па колькасці прыёмных сем'яў у раёне.
"За 15 гадоў падарыла жыццё 10 дзеткам"
У адной з хат у Дубіцы мяне вітала шматдзетная маці Вера Масейчук разам з трыма статнымі сынамі Віктарам, Мікалаем і Венiямiнам.
— Я ўжо хоць і на пенсіі, але, як бачыце, дагэтуль пры дзецях (усміхаецца). Не ўсе яшчэ ўладкаваныя. Віця завочна вучыцца на пятым курсе юрыдычнага факультэта БДУ. Коля вось нядаўна скончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум і ўладкаваўся на "Белкалій", зараз дома ў водпуску. Ваня ў Слуцку вучыцца на шафёра. Веня ў хуткім часе пойдзе ў салдаты. Наша самая малодшая, Роза, бацькава любіміца, цяпер у школе, вучыцца ў 11 класе.
— А сам шматдзетны тата дзе?
— Якраз чакаем Іванавіча на абед. Ён зараз на працы, кармы жывёле развозіць.
Іван Іванавіч працуе ў мясцовай гаспадарцы трактарыстам ні многа ні мала 27 гадоў. Паводле слоў суседзяў, Іван Майсяйчук верны не толькі працы, але і сваёй вялікай сям'і. З любай жонкай разам ідуць па жыцці ўжо больш як 30 гадоў. Летась адзначылі круглую дату — жамчужнае вяселле.
— Я пайшла замуж за Івана ў 23 гады, — распавядае Вера Мікалаеўна. — Праз год нарадзіла першага сына. І пайшлі дзеці — адно за адным. На месяц-два выйду з дэкрэту — і зноў у дэкрэт. Гэтак усіх 10 нарадзіла за 15 гадоў. Сем сыноў і тры дачкі. Праўда, адна дзяўчынка ў мяне памерла ў хуткім часе пасля нараджэння.
— Вера Мікалаеўна, а што вы можаце параіць тым жанчынам, якія плануюць стварыць вялікую сям'ю?
— Вой, гэта ж зараз нейкае планаванне прыдумалі! (Смяецца). Раней Бог даваў дзіцятка — дык і нараджалі. Што дзяцей багата, то я не баялася. Не скажу, што лёгка гадаваць дзетак. Але ж раз асмеліўся нарадзіць, трэба іх усіх на ногі паставіць. Слава Богу, пагадавалі. А цяперака, як кажуць, хлеба на іх усіх хопіць, хай зарабляюць ды ядуць. А ты сама яшчэ не зведала радасць мацярынства?.. То ўсё наперадзе. Што параіць, чаму навучыць?.. Жыццё навучыць. Цяпер жа кніжак столькі! Як пачытаеш, дык ты ж зусім не гэтак рабіў. Адзінае скажу, добра выбірай бацьку для будучых дзетак. Гэта, мая даражэнькая, вялікая справа. Толькі з добрым мужам можна адважвацца на вялікую сям'ю.
— Суседзі вельмі хваляць вашых дзетак. Маўляў, не п'юць, бацькоў не забываюць, праведваюць, адно за аднаго гарой стаяць, слабейшых не дадуць пакрыўдзіць. Падзяліцеся сакрэтам выхавання.
— Царква дапамагала выхоўваць. У нас у Дубіцы 90 адсоткаў насельніцтва (і мы ў тым ліку) — веруючыя людзі, прыхаджане хрысціянскай царквы "Благодать". Усе нашы дзеткі хадзілі ў нядзельную школу з 5 гадоў. Тры нашыя сыны атрымалі духоўную адукацыю: двое, што жывуць зараз у Расіі, скончылі духоўную семінарыю ў Маскве, трэці — Раман — вучыўся ў тэалагічным інстытуце ў Мінску. Яны і шлюбам пабраліся з такімі ж веруючымі, як самі.
— А як атрымалася захаваць дружную сям'ю?
— Бацькі былі прыкладам, — уступае ў размову Коля, які з цікавасцю сачыў за кожным словам маці. — Ні разу не сварыліся.
— Коля, а вось асабіста ты колькі хочаш мець дзетак? — звяртаюся да хлопца.
— Як мінімум трое, — не раздумваючы, выпаліў ён. — Каб весялей было ў сям'і, каб дзецям было цікавей паміж сабой кантактаваць. Я думаю, траіх змагу ўтрымліваць. Не такая вялікая задача. Калі адзін, распешчаныя атрымліваюцца, вырастаюць эгаістамі. Калі трое, адно аднаму дапамагаць будуць. У нас, у хрысціян веры евангельскай, заведзена, каб сем'і былі шматдзетныя. Бо дзеці — гэта блаславенне бацькоў.
— Мы з Іванам усё жыццё прысвяцілі дзецям. І зараз у нас толькі адна мара: каб малодшыя ўладкаваліся хораша і жылі паміж сабой мірна. Колькі Бог дасць жыць нам разам з бацькам — столькі будзем удваіх жыць. І вы, — звяртаецца да сыноў, — не шукайце нікога на баку. Памятайце, як маці выхоўвала: пабраўся шлюбам — дык навек.
Пакуль мы размаўлялі, з працы на абед прыехаў гаспадар.
— Памятаеш, тата, як мы за табой па вёсцы ў царкву ў радок хадзілі, як хвосцікі, — з усмешкай вітае бацьку Коля.
— Вой, мне тады такі гонар быў! Дзевяць дзяцей — і з іх сем сыноў!
— Хвала была бацьку, што сыноў столькі мае, — смяецца Вера Мікалаеўна, — але ж і ў дочках, якія ў нашай сям'і ў меншасці, Іван душы не чуе. Вы б бачылі, як ён чакаў наша апошняе дзіця. Думаў, зноў сын будзе. І нават жартам папракаў мяне: маўляў, ты, жонка, дачок развучылася нараджаць. А тут на табе — дзяўчынка нарадзілася. Радасці не было межаў. Мой муж, што казаць, добры наконт дзяцей.
"Самая галоўная ўзнагарода для бацькоў — што дзеці прыязджаюць"
З Дубіцы мы накіраваліся ў суседнія Гаўрыльчыцы — цэнтр сельсавета. Каля хаты Бойкаў у двары нас сустрэла процьма качак ды курэй. Без слоў зразумела: тут жывуць гаспадарлівыя людзі.
— Мой дом вунь, па суседстве, — кажа стараста вёскі. — Таму смела магу сказаць, што гэта сям'я — узор працавітасці для ўсіх месцічаў. Як бацькі, так і дзеці не цураюцца работы. Бульбу капаць усе з'язджаюцца. Усё робяць гуртам. На зіму 230 слоікаў закручваюць. Свіней ажно 11 цяпер трымаюць...
У сенцах паказалася ўсмешлавая гаспадыня з маленькім дзіцем на руках. Калі прайшлі далей, убачылі яшчэ адну льняную галоўку, якая цікавала за новымі людзьмі з-за печкі.
— Я сёння за няньку, — усміхаецца Таццяна Сцяпанаўна. — Гэта мае ўнучачкі Ксенія і Сафійка. Дачка паехала на горад па сваіх патрэбах. Папрасіла пасядзець з дзецьмі. Гаспадар жа мой зараз у бальніцы, з дня на дзень павінны выпісаць.
— А як з Іванам Іванавічам лёс звязаў?
— Вой, дык калі ж гэта было! — адмахваецца. — Жылі мы ў вёсцы, што за тры кіламетры ад нашых Гаўрыльчыцаў. Вясёлая была вёска. Цяпер моладзь у клуб ходзіць. А тады ж збіраліся вечарамі ля вогнішча. Там і пазнаёміліся. Пасля Івана ў армію забралі. Пісаў мне адтуль. Але мне тады толькі 15 споўнілася — саромелася адказваць на лісты, баялася, што засмяе. Прыйшоў з арміі і неўзабаве прапанаваў мне ісці за яго замуж.
Як і Масейчукі, Бойкі не планавалі, колькі ў іх будзе дзетак.
— Але як зачыналася дзіцятка, то мы яго не стараліся знішчыць, — кажа шматдзетная маці. — Я стараюся жыць па Бібліі, дык там напісана, што дзеці — гэта дар Божы. Мае дзеці дружныя, адно аднаму дапамагаюць, адно да аднаго ў госці ездзяць. Часта ў нас збіраюцца, балазе месца дазваляе. Па суботах лазню палім. І ўсе дні нараджэння адзначаем разам. У снежні ў нас больш як 6 чалавек нарадзілася (смяецца). Ведаеце, самая галоўная ўзнагарода для бацькоў — што прыязджаюць дзеці, што не забываюць, дапамагаюць. Дзеці любяць усё, што я гатую. Асабліва нявесткі мае, як прыедуць, дык наогул захапляюцца: "Вой, як у мамы смачна! Мы дома гатуем, а ўсё роўна ў мамы смачней".
— Зяці і нявесткі вас мамай называюць?
— Так. З самага першага дня. Я проста ніколі не размяжоўваю дачок ад нявестак, сыноў ад зяцёў. Яны ўсе мае дзеці. Так што можна сказаць, што ў мяне не 12 дзяцей, а амаль удвая больш. Багата і ўнукаў. Зараз вось чакаем з дзедам 20-га. У старэйшага сына, які ў Салігорску шафёрам робіць, павінна нарадзіцца трэцяе дзіця.
— Атрымліваецца, што вашы дзеці бяруць з вас прыклад і таксама ствараюць шматдзетныя сем'і?
— Атрымліваецца, што так. Ва ўсіх дзетак ужо цяперака больш як па адным дзіцяці.
— Што б параілі тым сем'ям, якія збіраюцца стварыць вялікую сям'ю?
— Ніколі не сумнявацца ў сваіх сілах. Прынамсі, я не баялася, што нараджаюцца дзеткі. Ведала, што спраўлюся. Я швачка, самавучка. Дзяцей укладвала спаць, а сама — за машынку. Бывала, начамі напралёт шыла. Усё скрозь, нават куртачкі, як з'явілася плашчовая тканіна. Таму мае дзеці заўсёды былі самыя модныя (усміхаецца).
"Прыёмны сын хоча ўзяць наша прозвішча"
Наладжваць кантакты з мясцовымі гасціннымі шматдзетнымі мамамі і татамі дапамагала мне ўпраўляючая справамі Гаўрыльчыцкага сельскага выканаўчага камітэта (як яна сама сябе называе, класны кіраўнік усіх мясцовых жыхароў) Тонка Ірына Іосіфаўна. Як высветлілася, Ірына, педагог па адукацыі, таксама вырасла ў шматдзетнай дружнай сям'і.
— Так супала, што мы з мужам (ён у мяне працуе ў дзіцячым садку) заўсёды марылі пра дзетак — каб як мінімум трое. Але не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. Спачатку ў нас нарадзіўся сын Ваня, за ім дачушка Леначка. Трэцяя цяжарнасць, на жаль, стала для мяне апошняй. Праходзіла з ускладненнямі. Ледзьве выжылі з меньшанькай Аксанай... І мы з Анатолем вырашылі падзяліцца цеплынёй з тымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія незаслужана пакрыўджаны лёсам...
Ініцыятарам папоўніць сям'ю выступіла дачка Лена. Яна ў сёмым класе амаль увесь навучальны год правяла ў бальніцы, дзе пасябравала з дзяўчынкай з дзіцячага дома.
— Вярнулася дадому і папрасіла нас узяць дадому яшчэ аднаго браціка. Вось так у нашу сям'ю прыйшоў Сашка, — распавядае Ірына. — Першыя месяцы было складана. Бо да нас ён тры гады пражыў у іншай прыёмнай мамы. Апошняя з'ехала ў Амерыку... Сваёй кроўнай маці, якая здала яго ў дзіцячы дом у год і чатыры месяцы, сын не ведае. Зараз Саша працуе ў Салігорску будаўніком. Называе нас маці і бацька. Хоча ўзяць наша прозвішча. Мы не супраць.
Акрамя Сашы, Ірына з Анатолем прынялі ў сваю дружную сям'ю спачатку маленькіх брата з сястрычкай (праўда, іх праз нейкі час вярнулі кроўнай маці, якая аднавілася ў бацькоўскіх правах), а пасля Лізу з Ганнай — зараз дзяўчынкі ходзяць у сёмы і восьмы класы.
— Аліна ў 3 годзікі не ўмела гаварыць, — узгадвае Ірына. — Але затое колькі радасці было, калі дзяўчынка, нарэшце, вымавіла сваё першае слова! Ведаеце, мы ніколі не выбіралі дзяцей — не на кірмашы ж! Каго прапануюць, каму больш патрэбна наша дапамога, таго і бралі. Я лічу так: з любым дзіцем трэба займацца, якое б яно ні было прыгожае і разумнае. Прынамсі, я стараюся выхоўваць сваіх дзяцей, як і мае бацькі ў свой час выхоўвалі нас з братамі і сёстрамі, у атмасферы ўзаемадапамогі і ўзаемападтрымкі. Зрабіць усё магчымае, каб яны не паўтарылі лёс сваіх нядбайных бацькоў.
Дзеля сям'і маім гераіням давялося ад многага адмовіцца. Але яны ні на хвіліну не раскайваюцца, што выбралі менавіта такі нялёгкі шлях. І няхай у іх няма саліднага рахунку ў банку, затое ў іх цудоўныя і дружныя дзеці. А ці ж тое, што мы пакінем пасля сябе, не галоўнае багацце?
Скачать первую страницу газеты Звезда с началом данной статьи (pdf)
Скачать вторую страницу газеты Звезда с окончанием данной статьи (pdf)
Вера Масейчук разам з любым мужам
і пакуль яшчэ нежанатымі сынамі.

Шчаслівы шматдзетны тата Анатоль Тонка
душы не чуе ў першым і пакуль адзіным унуку.

Таццяна Бойка з малодшай нявесткай Кацяй i 4-ма
з 19 унукаў: Кузьмой, Дзіянай, Ксеніяй і Сафійкай.
з 19 унукаў: Кузьмой, Дзіянай, Ксеніяй і Сафійкай.

— Так. З самага першага дня. Я проста ніколі не размяжоўваю дачок ад нявестак, сыноў ад зяцёў. Яны ўсе мае дзеці. Так што можна сказаць, што ў мяне не 12 дзяцей, а амаль удвая больш. Багата і ўнукаў. Зараз вось чакаем з дзедам 20-га. У старэйшага сына, які ў Салігорску шафёрам робіць, павінна нарадзіцца трэцяе дзіця.
— Атрымліваецца, што вашы дзеці бяруць з вас прыклад і таксама ствараюць шматдзетныя сем'і?
— Атрымліваецца, што так. Ва ўсіх дзетак ужо цяперака больш як па адным дзіцяці.
— Што б параілі тым сем'ям, якія збіраюцца стварыць вялікую сям'ю?
— Ніколі не сумнявацца ў сваіх сілах. Прынамсі, я не баялася, што нараджаюцца дзеткі. Ведала, што спраўлюся. Я швачка, самавучка. Дзяцей укладвала спаць, а сама — за машынку. Бывала, начамі напралёт шыла. Усё скрозь, нават куртачкі, як з'явілася плашчовая тканіна. Таму мае дзеці заўсёды былі самыя модныя (усміхаецца).
"Прыёмны сын хоча ўзяць наша прозвішча"
Наладжваць кантакты з мясцовымі гасціннымі шматдзетнымі мамамі і татамі дапамагала мне ўпраўляючая справамі Гаўрыльчыцкага сельскага выканаўчага камітэта (як яна сама сябе называе, класны кіраўнік усіх мясцовых жыхароў) Тонка Ірына Іосіфаўна. Як высветлілася, Ірына, педагог па адукацыі, таксама вырасла ў шматдзетнай дружнай сям'і.
Адзінае скажу, добра выбірай
бацьку для будучых дзетак.
Гэта вялікая справа. Толькі з добрым мужам можна адважвацца
на вялікую сям'ю.
бацьку для будучых дзетак.
Гэта вялікая справа. Толькі з добрым мужам можна адважвацца
на вялікую сям'ю.
— Так супала, што мы з мужам (ён у мяне працуе ў дзіцячым садку) заўсёды марылі пра дзетак — каб як мінімум трое. Але не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. Спачатку ў нас нарадзіўся сын Ваня, за ім дачушка Леначка. Трэцяя цяжарнасць, на жаль, стала для мяне апошняй. Праходзіла з ускладненнямі. Ледзьве выжылі з меньшанькай Аксанай... І мы з Анатолем вырашылі падзяліцца цеплынёй з тымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія незаслужана пакрыўджаны лёсам...
Ініцыятарам папоўніць сям'ю выступіла дачка Лена. Яна ў сёмым класе амаль увесь навучальны год правяла ў бальніцы, дзе пасябравала з дзяўчынкай з дзіцячага дома.
— Вярнулася дадому і папрасіла нас узяць дадому яшчэ аднаго браціка. Вось так у нашу сям'ю прыйшоў Сашка, — распавядае Ірына. — Першыя месяцы было складана. Бо да нас ён тры гады пражыў у іншай прыёмнай мамы. Апошняя з'ехала ў Амерыку... Сваёй кроўнай маці, якая здала яго ў дзіцячы дом у год і чатыры месяцы, сын не ведае. Зараз Саша працуе ў Салігорску будаўніком. Называе нас маці і бацька. Хоча ўзяць наша прозвішча. Мы не супраць.
Акрамя Сашы, Ірына з Анатолем прынялі ў сваю дружную сям'ю спачатку маленькіх брата з сястрычкай (праўда, іх праз нейкі час вярнулі кроўнай маці, якая аднавілася ў бацькоўскіх правах), а пасля Лізу з Ганнай — зараз дзяўчынкі ходзяць у сёмы і восьмы класы.
— Аліна ў 3 годзікі не ўмела гаварыць, — узгадвае Ірына. — Але затое колькі радасці было, калі дзяўчынка, нарэшце, вымавіла сваё першае слова! Ведаеце, мы ніколі не выбіралі дзяцей — не на кірмашы ж! Каго прапануюць, каму больш патрэбна наша дапамога, таго і бралі. Я лічу так: з любым дзіцем трэба займацца, якое б яно ні было прыгожае і разумнае. Прынамсі, я стараюся выхоўваць сваіх дзяцей, як і мае бацькі ў свой час выхоўвалі нас з братамі і сёстрамі, у атмасферы ўзаемадапамогі і ўзаемападтрымкі. Зрабіць усё магчымае, каб яны не паўтарылі лёс сваіх нядбайных бацькоў.
***
Дзеля сям'і маім гераіням давялося ад многага адмовіцца. Але яны ні на хвіліну не раскайваюцца, што выбралі менавіта такі нялёгкі шлях. І няхай у іх няма саліднага рахунку ў банку, затое ў іх цудоўныя і дружныя дзеці. А ці ж тое, што мы пакінем пасля сябе, не галоўнае багацце?
Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.
Салігорскі раён.
Скачать первую страницу газеты Звезда с началом данной статьи (pdf)
Скачать вторую страницу газеты Звезда с окончанием данной статьи (pdf)
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.